13.11.2017 / 17:25

Памёр другі хлопчык, якога заваліла бетоннай плітой 2

9-гадовы хлопчык сканаў 13 лістапада ў дзіцячай бальніцы.

Пра смерць дзіцяці паведаміў Следчы камітэт.

Нагадаем, 1 лістапада двое хлопцаў гулялі на пляцоўцы недабудаванага дома ў Магілёве. Нечакана абрынулася пліта перакрыцця. 10-гадовы хлопчык загінуў на месцы, яго 9-гадовага сябра адвезлі ў бальніцу ў нестабільным стане.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за прычыненне смерці з неасцярожнасці. Затрымалі 42-гадовага жыхара Магілёва, які без адпаведнага дазволу пачаў будоўлю таго злашчаснага дома. Таксама за неналежнае выкананне службовых абавязкаў па кантролі за своечасовым зносам старых будынкаў і збудаванняў распачата справа ў дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў гарвыканкама Магілёва

УШ

1
Фэндар / Адказаць
14.11.2017 / 09:39
Будауницства вядзе да смерци ! Усих будауникоу трэба жэстачайшэ наказываць . Забараниць усякую будоулю ! У милицыи не хапае работникау хай жэстачайшэ милицаваць идуць чым будаваць.
1
пiня / Адказаць
14.11.2017 / 11:43
Фэндар, ну,што зробiш - у запой сышлi будаунiкi,а хто вiнен?- бацька,ягамосьцi, бо яна (бацькава) з цукру робiцца,а не са сьлез...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру