Спецыяльна да «Мафіі ў ложку» ў салоне Vegas падрыхтуюць ўтульныя ложкі, абсталяваныя ўсім неабходным для папулярнай гульні. Твары ўдзельнікаў схаваюць за маскамі для сну, а замест элегантных туфляў 30-х гадоў вам выдадуць зручныя тэпцікі і цёплыя шкарпэткі. І толькі 3 туры па 12 удзельнікаў у кожным, каб выратаваць горад, не ўстаючы з матраца.
Гульня як сон
У гэты вечар усе ўдзельнікі «Мафіі» і госці змогуць атрымаць асалоду не толькі ад слоўных баталіяў, але і адпачыць на матрацах пасля працоўнага чацвярга. Для стварэння асаблівай соннай атмасферы святло ў салоне Vegas прыглушаць, а гледачам і гасцям разальюць па кубках гарачую какаву і прапануюць расслабіцца пад гукі чароўнага ханга — музычнага інструмента, створанага для рэлаксацыі. Або афіцыйна падрамаць.
Піжамны дрэс-код вітаецца.
Што: Мафія ў ложку
Дзе: Замак Home, салон Vegas (пр. Пераможцаў 65, 4 паверх)
Калі: 16 лістапада
У колькі: 19:30
Для ўдзелу спатрэбіцца рэгістрацыя.