У супермаркетах «Гіпа» цягам двух дзён — 13 і 14 лістапада — праходзіць акцыя «2 па цане 1». То бок, за тую ж цану можна набыць ці два тавары, ці, заплаціўшы за адзін набыць два кілаграмы садавіны ці крупаў.

Такая прапанова выклікала цісканіну ў адной з крамаў сеткі. Пакупнікі пачалі душыцца за танную хурму, якую выставілі па акцыі — цана склала 1,69 рубля за кілаграм.

Відэа апублікаваў у сваім фэйсбуку мінскі фудхантэр Павел Крамар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?