Курс крыптавалюты Bitcoin знізіўся ў нядзелю да 5617 даляраў, паведамляе Bloomberg. Гэта на 29% менш гістарычнага максімуму дасягнутага ў мінулую сераду 8 лістапада.

8 лістапада біткойн гандляваўся па 7882 даляры. Да раніцы панядзелка ён часткова адыграў страты і таргаваўся пасля абеду ў раёне 6414 даляраў, дадаўшы 9,5% з пачатку дня.

Курс біткойна ў гэтым годзе. Крыніца - Bloomberg

Курс біткойна ў гэтым годзе. Крыніца - Bloomberg

За апошнія паўгода гэта ўжо трэцяе рэзкае падзенне курсу біткойна. У ліпені гэтая крыптавалюта ў пэўны момант страціла 38% кошту, а ў верасні - 40%. Пасля падзенняў курс біткойна вяртаўся да росту і абнаўляў гістарычныя максімумы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0