Слуцкая міліцыя шукае чалавека, які абліў помнік Леніну чырвонай фарбай у ноч на 12 лістапада, паведамляе SlutskGorod. Па гэтым факце заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу 341 (Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці), заявіў намеснік начальніка Слуцкага РАУС Андрэй Заяц.

Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штраф або арышт на тэрмін да трох месяцаў. Як паведамлялася раней, у ноч на 12 лістапада невядомы абліў фарбай помнік Леніну ў цэнтры Слуцка.

Невядомы абліў фарбай помнік Леніну ў Слуцку ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0