14.11.2017 / 19:15

У расійскім урадзе прапанавалі часткова замяніць чыноўнікаў штучным інтэлектам 9

Дэпартамент праектнай дзейнасці ўрада Расіі прапанаваў прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву канцэпцыю новай сістэмы правапрымянення, у якой будзе выкарыстоўвацца штучны інтэлект. Пра гэта піша «Камерсант» са спасылкай на ліст кіраўніка дэпартамента.

У ведамстве лічаць, што вырашыць праблему залішняга рэгулявання, неадназначнасці прававых норм і карупцыі традыцыйнымі метадамі немагчыма, таму прапануюць выкарыстаць сучасныя тэхналогіі. Пераход на іх мае ўключаць у сябе тры этапы.

На першым з дапамогай сучасных тэхналогій выявяць састарэлыя, непрацуючыя і неэфектыўныя прававыя акты.

На другім этапе па прыкладзе Францыі маюць быць створаныя электронныя кодэксы, якія ў будучыні павінны стаць афіцыйным месцам публікацыі законаў.

На трэцім этапе будзе створана аўтаматызаваная сістэма падтрымкі прававых рашэнняў на аснове штучнага інтэлекту (ШІ), уключаючы сэрвісы генерацыі дакументаў па тыпавых справах.

Задумка з выкарыстаннем ШІ для падрыхтоўкі законапраектаў і падзаконных актаў у міністэрстве спадабалася: толк будзе, нават калі ШІ усяго толькі пазбавіць тэксты ад граматычных памылак, якія цяпер супрацоўнікі ведамства вымушаныя правіць уручную пры рэгістрацыі. Аднак аўтары прапановы не згадваюць, ці мае Расія ў наяўнасці штучны інтэлект патрэбнага ўзроўню.

nn.by

1
Петрыковец / Адказаць
14.11.2017 / 19:27
Давядзецца праграмiстау падкупаць, каб штучны iнтэлект выносiу патрэбныя вердыкты.
1
Э / Адказаць
14.11.2017 / 19:35
Чый інтэлект капіяваць будуць?
1
Кнехт / Адказаць
14.11.2017 / 20:35
БЫЦЬ У КАЗЫ БАЯНУ!

Ў Расіі штучны інтэлект
Грэх атрымае первародны:
"Крымнаш", а "іхтамнетінет"
І "Пуцін - прэзідэнт народны".

Зайздросце зноў усе Івану -
Быць у яго казы баяну!
(Ну не ўсім жа, другі, нам
Віаланчэль Ралдугіна.)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру