13.11.2017 / 20:00

Разумная калонка падставіла чалавека, уключыўшы сярод ночы гучную музыку, пакуль дома нікога не было 1

Жыхар Гамбургу абвінаваціў галасавога памочніка Алекса ад кампаіі Amazon у тым, што тая самавольна ўключыла гучную музыку наўпрост сярод ночы, пакуль гаспадар кватэры адсутнічаў. Тым часам паліцыя, якую выклікалі суседзі, узламала дзверы і выключыла калонку.

«Пакуль я піў піва [у пабе], Алекса самавольна, без майго дазволу, зладзіла гучную вечарыну ў маёй кватэры, уключыўшы калонку на максімальную гучнасць», — напісаў пан Хаберстроф на афіцыйнай старонцы «Амазон» у фэйсбуку. 

Калі Хаберстроф вярнуўся дадому, у дзвярах ужо быў усталяваны новы замок. Калі ён наведаў паліцэйскі пастарунак, яму ўручылі новыя ключы і рахунак. 

Кампанія «Амазон» заявіла пра свой намер аплаціць гэты рахунак, але сваю віну ў інцыдэнце не прызнала

nn.by

0
P.S.KOLTSOV / Адказаць
13.11.2017 / 22:20
А наши "театралы",устанавливают новые замки?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру