13.11.2017 / 21:27

У некалькіх папулярных гульнях з Google Play знойдзены траян 1

Вірусныя аналітыкі Dr. Web знайшлі ў Google Play дзевяць дадаткаў, заражаных «траянам», які можа красці канфідэнцыйную інфармацыю. Гэтыя праграмы былі загружаныя як мінімум 2 млн карыстальнікаў, паведамляе сайт распрацоўніка антывіруса.

Эксперты выявілі ў каталогу Google Play дзевяць дадаткаў, у якія ўбудаваны вірус-траянец Android.RemoteCode.106.origin. У розныя часы код траянца быў убудаваны ў наступныя гульні, віктарыны і сэрвісныя дадаткі:

  • Sweet Bakery Match 3 — Swap and Connect 3 Cakes версіі 3.0;
  • Bible Trivia версіі 1.8;
  • Bible Trivia — FREE версіі 2.4;
  • Fast Cleaner light версіі 1.0;
  • Make Money 1.9;
  • Band Game: Piano, Guitar, Drum версіі 1.47;
  • Cartoon Racoon Match 3 - Robbery Gem Puzzle 2017 версіі 1.0.2;
  • Easy Backup & Restore версіі 4.9.15;
  • Learn to Sing версіі 1.2.

Як акрэслілі аналітыкі, шкоднасная праграма незаўважна для карыстальніка адкрывае сайты, пераходзіць па размешчаным на іх рэкламных аб'явах, накручвае наведвальнасць асобных інтэрнэт-рэсурсаў і можа капіяваць канфідэнцыйную інфармацыю, якая захоўваецца на прыладах.

4
Kaзiк / Адказаць
14.11.2017 / 05:09
Яшчэ і падробны Whatsapp не адгрымеў. Андроід ёсць андроід
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру