13.11.2017 / 21:56

Канстанцін Райкін заклікаў паставіць на месца расійскага міністра Мядзінскага 17

ria.ru

Праз год пасля знакамітай прамовы аб цэнзуры на з'ездзе Саюза тэатральных дзеячаў Расіі мастацкі кіраўнік тэатра «Сатырыкон» Канстанцін Райкін у эфіры «Дождя» зноў звярнуўся да тэатральнай супольнасці, гледачоў і ўлады з заклікам «урэзоніць» міністра культуры Расіі Уладзіміра Мядзінскага, які, па словах Райкіна, «мэтанакіравана шкодзіць тэатру». У 2017 годзе пракуратура прыходзіла з праверкамі ў тэатр ужо шэсць разоў. Райкін упэўнены, што гэта — адказ міністра на яго леташні выступ.

Канстанцін Райкін, мастацкі кіраўнік тэатра «Сатырыкон»:

«На працягу ўсяго года [у тэатры] ідуць пракурорскія праверкі. Адна, другая, яны не выявілі ніякіх сур'ёзных парушэнняў. Там нейкія дробныя заўвагі, якія заўсёды бываюць, але ніякіх сур'ёзных парушэнняў яны не выявілі. А чаму ж тады ўсё-такі шэсць гэтых праверак? Іх прычына — не жаданне навесці парадак і дазнацца ісціны, гэта помста і пакаранне, якім хоча падвергнуць мяне і мой тэатр мой непасрэдны начальнік, міністр культуры Уладзімір Мядзінскі. Ён не можа мне дараваць майго выказвання на з'ездзе Саюза тэатральных дзеячаў і таго, што я некалькі разоў абвінавачваў яго ў няпраўдзе і змагаўся супраць яго несправядлівых рашэнняў, якія тычацца тэатра «Сатырыкон»…».

«Я хачу звярнуцца да высокіх уладных інстанцый, якія знаходзяцца над міністэрствам культуры. Ну давайце, дарагія сябры, неяк урэзонім нашага міністра, разумееце, які проста мэтанакіравана, спецыяльна шкодзіць дзяржаўнаму тэатру, якому хутка споўніцца 80 гадоў, які стварыў Аркадзь Райкін, якім я кірую 30 гадоў, у гэтага тэатра ёсць вельмі сур'ёзныя заслугі, мне здаецца, перад культурай айчыннай», — мяркуе Райкін.

«Я мяркую, што мае сціплыя заслугі, яны не меншыя, а большыя, чым заслугі гэтага начальніка маральнасці ўсёй Русі, дырэктара сумленнасці і доктара гістарычных і палітычных навук. Я думаю, што калі мы ўсім мірам, усе разам неяк здолеем яго паставіць на месца, то я думаю, што будуць удзячныя не толькі тэатр «Сатырыкон», але і многія дзеячы і ўстановы культуры» — зазначыў акцёр.

Моцная прамова Райкіна: Расію хочуць вярнуць у сталінскія часы!

89
Ляксандра / Адказаць
13.11.2017 / 22:08
Договорится великий "культурный деятель".Забывает временами,что живёт,ведь, за счёт отцовской славы.Обычный рядовой культработник..А как хочет казаться самому себе и другим генералом.Да ещё незаменимым.Хорошо у нас таких нет.
0
аёй-аёй / Адказаць
13.11.2017 / 22:11
Костя, над этим медно-мединским всадником, что скачет по историческим просторам Руси без головы, Крыша. Кремлевская. За стенами красного терема все такие же театралы, как и этот всадник. Он и они в полете, вошли все уже мертвую петлю и назад пути им нет, хотя среди них путя. Остановить этот полет театралам не под силу.
1
Кнехт / Адказаць
13.11.2017 / 22:19
Голас вапіючага ў пустыні.
Над Медынскім стаяць яшчэ горшыя медынскія, І ягонае месца зойме не лепшы за яго, а значна горшы. Бо такая сёння ўнутраная палітыка Крамля - ідзе закручванне гаек.
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру