14.11.2017 / 06:30

Анісім прапанавала Качанавай надаць Полацку спецыяльны статус 15

Фота Сяргея Гудзіліна

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім 13 лістапада пабывала на прыёме ў кіраўніцы прэзідэнцкай адміністрацыі Наталлі Качанавай. Размова ішла пра сучасны стан і перспектывы Полацку, дзе нарадзілася Качанава, піша Радыё Свабода.

— Я казала пра тое, што Полацк заслугоўвае таго, каб ён атрымаў спецыяльны статус, каб ён развіваўся. Бо ягонае месца ў дзяржаўнасці Беларусі, у яе гісторыі незаслужана адсунутае. Мы сышліся з Наталляй Іванаўнай у тым, што трэба шанаваць сваю гісторыю. І яна, і я прыводзілі прыклады, як у розных краінах шануецца літаральна кожны гістарычны камень. А Полацк, Полацкая зямля — яны пранізаныя беларускім духам. Там проста ўсё гаворыць пра беларускую дзяржаўнасць, — гаворыць Алена Анісім.

Дэпутат падкрэслівала, што для істотных зрухаў гораду неабходна надаць адпаведны статус і падрыхтаваць стратэгічны план яго развіцця:

— Каб кожны чалавек: і грамадзянін Беларусі, і любы турыст — былі ў захапленні.

Алена Анісім сказала, што рэакцыя спадарыні Качанавай была станоўчая:

— Мне здаецца, што ўсе, хто нарадзіўся на гэтай зямлі, незалежна ад свайго цяперашняга статусу, неяк аб'ядноўваюцца. Як той жа Навум Гальпяровіч, які стала жыве ў Мінску, але рэгулярна прыязджае ў Полацк. Праблема ў тым, каб спачатку вызначыцца, што і як мы хочам зрабіць. І пад гэта рыхтаваць канкрэтны план, рабіць канкрэтныя крокі.

Анісім думае, што цяпер трэба стварыць групу людзей, якая разам з мясцовымі ўладамі зоймецца падрыхтоўкай такога плану. Ініцыятыва павінна зыходзіць ад мясцовай супольнасці. Бо, як пераканалася Алена Анісім, лепей атрымліваецца, калі ёсць рух знізу і падтрымка зверху.

0
Так / Адказаць
14.11.2017 / 08:10
Нашла с кем говорить.
0
Ken / Адказаць
14.11.2017 / 08:18
а калі нарадзіўся ў Канадзе а зараз жыву на аэрадроме буслоў (не Б52) у Дрыбіне ... у нас ё і свой лемантар чамуб не надаць? Дый панад Краінай трэ ўжо таблічку павесіць "не чапай, бо заб'ю"
0
Быхау / Адказаць
14.11.2017 / 08:38
Давно пора объединить Полоцк с Новополоцком в Полоцкое воеводство и дать часть столичных функций.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру