14.11.2017 / 08:56

Дадон: Прыднястроўе можа стаць часткай Малдовы або Украіны. Увайсці ў склад Расіі ці стаць незалежным яму нерэальна 23

ria.ru

Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што для Прыднястроўя нерэальна атрымаць незалежнасць ці стаць суб'ектам Расійскай Федэрацыі.

«Усе ведаюць пра маю пазіцыю федэратыўнага дзяржаўнага ладу. Але насамрэч усё роўна, як гэта будзе называцца: федэрацыя, аўтаномія і г.д. Важна, чым гэты статус будзе напоўнены. Я лічу, што ўсе паўнамоцтвы, якія сёння ёсць у Прыднястроўя, яму трэба пакінуць. Парламент, прэзідэнта, урад, сцяг. І з прыднястроўскага бюджэту мы ні капейкі браць не павінны. у нас павінна быць агульная дзяржаўнасць, агульная бюджэтная, банкаўская сістэмы, агульная знешняя палітыка … Агульныя межы», — заявіў Додон у інтэрв'ю «Независимой газете», піша ria.ru.

Паводле яго слоў, «для аб'яднання краіны ёсць дзве перадумовы: нейтралітэт, прызнаны міжнароднымі гульцамі (ідэальна — як у Туркменістане)». «І яшчэ адно: мы павінны даць Прыднястроўю права на самавызначэнне ў выпадку страты Малдовай сваёй дзяржаўнасці. Хоць я ўпэўнены, што пасля аб'яднання краіны ў Малдове ўжо ніколі не будзе прауніянісцкай (якая выступае за аб'яднаньне з Румыніяй) улады», - сказаў Дадон.

На яго думку, «можна дамовіцца з Ціраспалем, у яго два сцэнары: альбо стаць часткай Украіны, альбо Малдовы».

«Упэўнены, што для Прыднястроўя лепш быць часткай Рэспублікі Малдова. Атрымаць незалежнасць ці стаць суб'ектам Расійскай Федэрацыі для Прыднястроўя нерэальна», — сказаў Дадон.

1
Ггарадзенец / Адказаць
14.11.2017 / 09:33
Абектыуненька - Для Еуропы
1
Guinness / Адказаць
14.11.2017 / 09:50
Во як запеў,  пэўна ў Маскве скруцілі дулю -сказалі мала гнешся і рускі мір дрэнна нясеш
3
Аляксандр comrade / Адказаць
14.11.2017 / 10:06
В общем разумно.
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру