Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову прызначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года, паведамляе БелТА

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. «Для мяне галоўнае — вызначыцца з датай, фінансаваннем і праектам указа, які павінен быць падпісаны. Я мяркую, што сярэдзіна лютага, можа, нават і 18-е, як мы гэта абмяркоўвалі, будзе нармальна. Усё ж такі люты — больш спакойны месяц», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы фінансаванне выбараў, ён падкрэсліў неабходнасць беражлівага расходу сродкаў. На яго думку, зэканоміць можна за кошт пісьменнага падыходу да арганізацыі участкаў. «Калі гэта ўчастак у школе, значыць, трэба зрабіць узорны ўчастак у школе. Калі гэта ўчастак у клубе, значыць, зрабіць узорны ўчастак у клубе. Усё ж такі там жа асноўная «кухня». Мы пастараемся гэта зрабіць за кошт таго, што ў нас, у прынцыпе, усё гатова з тых выбараў, каб ні скрыні не выкідалі, ні кабінкі — усё гэта ёсць на месцы», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ўлада створыць усе ўмовы для правядзення выбараў на годным узроўні. «Хаваць нічога не будзем. Хто гатовы ісці на выбары, хай ідзе, - сказаў ён. - Усе ўзроўні ўлады будуць працаваць у тым кірунку, у якім Цэнтрвыбаркам акрэсліць, як гэта і было заўсёды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0