14.11.2017 / 19:19

Чаму не трэба саступаць месцы ў грамадскім транспарце пажылым людзям  19

Брытанскія навукоўцы на чале з прафесарам з Оксфарда кажуць, што праезд у грамадскім транспарце з'яўляецца выдатнай фізічнай трэніроўкай для пажылых людзей, паведамляе The Independent. 

Навукоўцы прапануюць старым не шукаць лёгкіх шляхоў і не пазбягаць фізічнай актыўнасці ў тых выпадках, калі тое магчыма і калі дазваляе здароўе. 

«Мы павінны прапагандаваць актыўнасць у старасці і не прапаноўваць пажылым людзям прысесці. Не дапамагайце ім падымацца па лесвіцы і падумайце двойчы, перш чым адмаўляцца ад свайго месца ў аўтобусе на карысць пажылога чалавека. Праезд стоячы — выдатнае практыкаванне ў старасці», — заявіў прафесар Муір Грэй.

«Шмат хвароб ў познім перыядзе жыцця адбываецца не праз ўзрост, а з прычыны бяздзейнасці. Чым больш практыкаванняў мы робім, тым лепш», — дадала хірург-артапед са шпіталя акругі Істбоўрн Скарлет МакНалі.

nn.by

51
Генэрал Голад / Адказаць
14.11.2017 / 19:29
Маюць рацыю. Месцы трэба саступаць геям, трансгендэрам і арабам, а старыя няхай стаяць. 
34
Стас / Адказаць
14.11.2017 / 19:30
Хай брытанскія навукоўцы пакінуць гэтыя парады брытанцам.
10
62 года / Адказаць
14.11.2017 / 19:37
Хворей много,но в автобусах-тролейбусах  никогда не сажусь.  Для многих это большое диво. Зато 40-50 летние ломятся занять место. 
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру