14.11.2017 / 16:04

Мінабароны Расіі выдала скрыншот з гульні за «неабвержны доказ» сувязі ЗША і Ісламскай дзяржавы ФОТАФАКТ 25

Міністэрства абароны Расіі апублікавала ў Facebook і Twitter фотаздымкі, якія нібыта пацвярджаюць забеспячэнне амерыканскімі вайскоўцамі прыкрыцця баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

У ведамстве заявілі, што кадры зробленыя 9 лістапада сёлета расійскімі беспілотнікамі ў раёне горада Абу-Камаль, які лічыцца адным з апошніх буйных апірышчаў ІД у Сірыі. Аднак аказалася, што адзін са здымкаў дакладна супадае са скрыншотам з гульні для смартфонаў AC-130 Gunship Simulator: Special Ops Squadron — сімулятара кіравання амерыканскім самалётам агнявой падтрымкі сухапутных войскаў Lockheed AC-130, паведамляе lenta.ru.

Здымак, апублікаваны на афіцыйнай старонцы Міністэрства абароны Расіі ў Facebook

Відэазапіс геймплэя AC-130 Gunship Simulator: Special Ops Squadron Кадр: Byte Conveyor Studios / YouTube

«Відосік выкладвалі яшчэ ўлетку… Толькі майце на ўвазе, што дата на YouTube — увогуле не пруф», — адзначае Telegram-канал «Хвастун і Соня».

Conflict Intelligence Team піша ў Telegram, што тры іншыя малюнкі, выкарыстаныя ў публікацыі Мінабароны, аказаліся кадрамі з відэа дзеянняў ВПС Ірака пад Фалуджы ў 2016 годзе.

«Гэтыя факты з'яўляюцца бясспрэчным пацвярджэннем таго, што Злучаныя Штаты, імітуючы для сусветнай супольнасці непрымірэнчую барацьбу з міжнародным тэрарызмам, на справе забяспечваюць прыкрыццё баяздольных атрадаў ІДІЛ для аднаўлення іх баяздольнасці, перагрупоўкі і выкарыстання іх у прасоўванні амерыканскіх інтарэсаў на Блізкім Усходзе», — дадалі ў расійскім ваенным ведамстве.

1
Ганьба прагніўшаму палітбюро! / Адказаць
14.11.2017 / 16:09
Тут быў камент Лаўрова.
7
смех! / Адказаць
14.11.2017 / 16:20
Думаю, Трамп паверыт..
1
Алёша / Адказаць
14.11.2017 / 16:29
Дык вось якіх доказаў прысутнасьсьці расейскіх войск на Данбасе ўвесь час патрабуе РФ. А я ўсё зразумець ня мог, чаму шматлікія палонныя і спіс інвентарных нумароў падбітых танкаў Т-72 як доказы не прымаюцца.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру