14.11.2017 / 16:18

Агнешка Рамашэўска-Гузы: Польскі ўрад шукае грошы для «Белсата» 3

Кіраўніца «Белсата» пацвердзіла Свабодзе паведамленні польскіх СМІ, што Міністэрства фінансаў шукае грошай для прафінансавання далейшай дзейнасці тэлеканала.

Партал wirtualnemedia.pl паведаміў, што ў справу захавання «Белсата» асабіста ангажаваўся віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў Польшчы Матэуш Маравецкі.

«Я магу пацвердзіць, што існуе палітычная воля ўтрымаць «Белсат» і што Міністэрства фінансаў працуе, як гэта забяспечыць фінансава», — сказала Рамашэўска-Гузы.

Адначасова яна зрабіла заўвагу, што, магчыма, фінансаванне дзейнасці «Белсата» і надалей будзе адбывацца праз Міністэрства замежных справаў.

Летась Міністэрства замежных справаў Польшчы прыняло рашэнне аб скарачэнні фінансавання «Белсата» на дзве траціны.

2
Pich / Адказаць
14.11.2017 / 18:13
Вялікае Дзякуй ! Польскаму ураду і Белсату у прыватнасьці што яны спрабуюць адкрыць заплюшчаныя вочы простага беларуса. Сваімі цікавымі рэпартажамі і аналітыкай якая выцягвае із багны савецка/украінска/расейскага Цемрашальства !
0
ром / Адказаць
14.11.2017 / 21:01
предлагаю беларусам платить
0
*+_-* АБВГД ейка / Адказаць
15.11.2017 / 17:41
Гэта адбылося пасля сустрэчы Гузы з Яраславам Качыньским...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру