Суддзя Аршанскага суда трапіла пад машыну ўвечары 11 лістапада.
45-гадовая Таццяна Рыбакова ехала на аўтамабілі «Сітраен» у якасці пасажыркі. Нездалёк ад Талачына на трасе М1 машына трапіла ў аварыю — ад «Пежо», які ехаў насустрач, на хаду адляцела кола. Кола выпадкова трапіла менавіта ў гэты «Сітраен». Давялося спыніцца абодвум машынам. Рыбакова стала выклікаць супрацоўнікаў ДАІ.
Некаторую інфармацыю ёй трэба было ўдакладніць у кіроўцы «Пежо», для чаго яна пайшла праз дарогу на другі бок. Па той жа дарозе ехаў «Хёндэ». Жанчына была без флікераў, таму кіроўца яе не заўважыў. Ад удару жанчыну выкінула з дарогі ў кювет. Яна загінула на месцы аварыі.
46-гадовага кіроўцу «Хёндэ» пасля допыту адпусцілі пад падпіску аб невыездзе, паведамляе Следчы камітэт. У дачыненні да кіроўцы распачалі крымінальную справу за парушэнне ПДР, якое прывяло да смерці па неасцярожнасці. Мужчыну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Таццяна Рыбакова набыла вядомасць пасля працэсаў над актывістамі і апазіцыянерамі. У прыватнасці, яна асудзіла Паўла Севярынца на 15 сутак за удзел у «Маршы недармаедаў». У 2007 годзе Рыбакова карала суткамі мастака Алеся Пушкіна за тое, што ён выкінуў з вакна РАУСа чырвона-зялёны сцяг, у 2012 годзе судзіла праваабаронцу Валерыя Шчукіна нібыта за хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі.
***