14.11.2017 / 19:22

Работнікі заводаў «Форд» пачалі тэставаць экзашкілеты ФОТА 7

Першыя прататыпы экзашкілета ад Ekso Bionics ужо паступілі на фабрыкі аўтамабілебудаўнічага канцэрна Ford. Engadget паведамляе, што распрацоўка вялася ў супрацоўніцтве з працаўнікамі канвеера, якія дапамагалі ўдасканальваць канструкцыю, выяўляючы слабыя месцы і дапамагаючы палепшыць фінальны варыянт прататыпаў.

Экзашкілеты EksoVest, якія дапамагаюць людзям падымаць цяжкія рэчы без моцных нагрузак на ўласны шкілет і без шкоды для здароўя, вырабляюцца на грошы кампаніі Ford, якая разлічвае ў будучыні шырока прымяняць іх на вытворчасці, дапамагаючы сваім супрацоўнікам падтрымліваць верхнюю частку тулава і засцерагаючы іх ад празмерных перагрузак. 

Такі экзашкілет падыдзе для любое вытворчасці, на якой трэба нешта пастаянна насіць у руках, таму яго можна ўжываць не толькі на аўтазаводзе, але і на будоўлях, у складах, падчас рамонтаў дома.

nn.by

1
Zmitrok / Адказаць
14.11.2017 / 20:10
и будзе не форд а белпласт
1
Веравойша / Адказаць
14.11.2017 / 20:18
Ну вось табе і работы заменяць людзей. Будучыня за кібаргамі
0
chalavek / Адказаць
14.11.2017 / 22:07
будущее уже наступило, только опять не у нас.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру