14.11.2017 / 17:28

У Мінску канфіскавалі пяць тон макавай саломы 7

Следчае ўпраўленне па Мінскай вобласці сумесна з падраздзяленнямі наркакантролю МУС раскрылі дзейнасць злачыннай групы, якая на працягу некалькіх гадоў займалася буйнымі пастаўкамі макавай саломы ва ўсе рэгіёны Беларусі для вытворчасці опіумнага наркотыку, паведамляе Следчы камітэт.

Макавая салома

Абвінавачанымі па крымінальнай справе прызнана шэсць ўдзельнікаў злачыннай групы, 1978-1987 гадоў нараджэння. Усе яны — непрацуючыя асобы, якія пражываюць у розных абласцях краіны, двое з іх — раней судзімыя.

Макавая салома для канспірацыі змешвалася з насеннем маку. Такім чынам група прыкрывалася гандлем насеннем маку для выпечкі кандытарскіх вырабаў. Агульная маса канфіскаванай ва ўдзельнікаў групы макавай саломы склала пяць тон.

Па выніках расследавання дзеянні ўсіх шасцярых абвінавачаных кваліфікаваныя як незаконны абарот наркатычных сродкаў у буйным памеры, групай асоб, асобамі, раней ўчынілі аналагічныя злачынствы (ч. 3 арт. 328: Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Ім пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

0
Э / Адказаць
14.11.2017 / 17:40
Не з Еўропы буйныя партыі ідуць)))
0
Яя / Адказаць
14.11.2017 / 17:43
Цікава, куды дзенуць канфіскаванае? Спаляць ці закапаюць, а мо прададуць канфіскоўшчыкі для далейшага продажу? А потым тых, хто прадаваў зноў пасадзяць і такая кругаверць
1
Студент / Адказаць
14.11.2017 / 17:44
А в магазинах конфискат ее почем продавать будут?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру