Прычынай ёсьць дэфіцыт вольных сродкаў і пераацэнка рызыкаў агрэсіўнага пашырэньня бізнэсу.

Пра намеры распачаць экспансію на беларускі рынак страхавых паслугаў украінскія кампаніі заявілі яшчэ летась. Так, у жніўні мінулага году ўкраінская страхавая кампанія «Ўнівэрсальная» (Львоў) заявіла пра намеры да канца 2007 году набыць кантрольныя пакеты буйной страхавой кампаніі ў Беларусі ды адной сярэдняй кампаніі ў Малдове.

Назва беларускай кампаніі, зь якой вяліся перамовы аб паглынаньні, засталася ў сакрэце, адзінае, што было вядома пра яе — кампанія мае разгалінаваную сетку ў Беларусі. Як стала вядома, замежныя пляны львоўскай кампаніі абмежаваліся набыцьцём невялікай малдаўскай кампаніі «Ascargo», перайменаваную ў «Universala Asigurare».

Эканамічны крызыс прымусіў украінцаў перагледзець намеры наконт пашырэньня бізнэсу за кошт экспансіі ў Беларусі. Прычынай ёсьць дэфіцыт вольных сродкаў і пераацэнка рызыкаў агрэсіўнага пашырэньня бізнэсу. Таму з прыходам у Беларусь давядзецца пачакаць, кажуць ва «Ўнівэрсальнай».

Львоўская кампанія не адзіная, што вырашыла пачакаць з рэалізацыяй беларускіх плянаў. У мінулым годзе ўладальнік групы ТАС Сяргей Цігіпка заяўляў пра адпаведныя намеры, аднак дагэтуль далей за заявы справа не скранулася. Прыглядаецца да беларускага страхавога бізнэсу і ўкраінскі банк «Дэльта».

А вось расейцы пасьпелі зачапіцца за Беларусь. У студзені 2008 году расейская група «РЕСО» набыла 100% акцый беларускага ЗАТ «Страхавая кампанія «АльВеНа». Трохі раней у групу «РЕСО» ўвайшло беларускае ЗСАТ «Бролі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?