Раскамнагляд атрымае права на вывучэнне роднасных сувязяў уладальнікаў расейскіх СМІ. Блізкі сваяк-іншаземец — гэта прыкмета магчымага ўскоснага кантролю СМІ замежнымі сіламі, лічыць Міністэрства сувязі Расіі.

Міністэрства прапануе даць Раскамнагляду доступ да федэральнай дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Адзіны рэестр запісаў грамадзянскага стану». Заканадаўцы лічаць, што гэтае ведамства павінна адсочваць выкананне закона «Аб СМІ», удакладняе міністэрства ў тлумачальнай запісцы да законапраекта.

Са студзеня 2016 года замежным грамадзянам у Расіі забаронена наўпрост ці ўскосна кантраляваць заснавальніка любога расійскага СМІ (доля замежнага капіталу ў кампаніі-заснавальніка СМІ з таго часу абмежаваная 20%).

Пры гэтым, звяртае ўвагу Мінсувязі, згодна з падпунктам 11 пункта 2 артыкула 105.1 Падатковага кодэкса, «фармальным крытэрам кантролю і кіравання можа з'яўляцца наяўнасць роднасных адносін паміж фізічнай асобай і яе мужам (жонкай), бацькамі, дзецьмі, братамі і сёстрамі».

У кампаніі-заснавальніка расійскага СМІ таксама не можа быць гендырэктара з замежным або падвойным грамадзянствам. Паколькі ён, з'яўляючыся аднаасобным выканаўчым органам, кантралюе кампанію. Змены ў заканадаўства плануецца ўвесці з 1 студзеня 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0