У мінулую нядзелю мужчына прынёс сямімесячнага шчанюка хаскі з пераломамі касцей таза ў адну з ветклінік Мінска. Заявіўшы, што ён гаспадар сабакі, прасіў зрабіць рэнтген, а пазней цікавіўся: ці можна ягонага гадаванца ўсыпіць. Пачуўшы адмоўны адказ, уладальнік сышоў падумаць. Больш на сувязь з ветэрынарамі ён не выходзіў, паведамляе Tut.by.

 Грэта. Фота: сацсеткі

 Грэта. Фота: сацсеткі

Да таго, як мужчына пакінуў клініку, доктар растлумачыў яму, якая аперацыя патрэбна ягонаму сабаку. Распавёў пра рызыкі і магчымую інвалідызацыю. Уладальнік не стаў нічога аплочваць, папрасіў гарантый таго, што хірургічнае ўмяшанне пройдзе добра. Лекары не маглі нічога абяцаць. Мужчыну гэта абурыла, а пазней ён пачаў распытваць пра эўтаназію для Грэты. Атрымаўшы адмову, ён сышоў назаўсёды, прычым без сабакі.

«Уначы мы не працуем, але валявым высілкам пакінулі жывёлінку ў сябе. Карміў і паіў яе вартаўнік», — сказала дырэктар ветклінікі Алена Гуціна. Яна асабіста спрабавала звязацца з гаспадаром Грэты, але той кідаў слухаўку. У выніку прадстаўнікі клінікі выклікалі міліцыю і напісалі на яго заяву за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

«Чалавек пакінуў свайго пераламанага, бездапаможнага сябра аднаго і пайшоў. Хіба гэта не жорсткае абыходжанне з жывёламі?» — лічыць дырэктар.

Зараз гэтай справай займаецца Заводскае РУУС Мінска. У прэс-службе ведамства паведамляюць, што па гэтым факце праводзіцца праверка. Яшчэ ў панядзелак Грэту забралі да сябе валанцёры. Яны ж аплацілі аперацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?