14.11.2017 / 21:20

Скрадзены ў Мінску хаскі знайшоўся ў прыгарадзе абноўлена 11

Скрадзены ў вядомага журналіста Змітра Навіцкага сабака знайшоўся.

«Мне пад вечар патэлефанавалі людзі і сказалі, што, магчыма, мой сабака знаходзіцца ў іх. Я за гэтыя дні ўжо столькі сабак перагледзеў, што ўжо асабліва не спадзяваўся», — распавёў падрабязнасці Tut.by Дзмітрый Навіцкі.

Але гэта аказалася сапраўды Аса. Яе новыя гаспадары распавялі Дзмітрыю, што яны будуюць дом у Калодзішчах, і там на днях да іх падышоў незнаёмы мужчына з сабакам. Ён прапанаваў ім бясплатна забраць жывёлу, патлумачыўшы, што яму яна не патрэбна. Маўляў, ён займаецца развядзеннем, і ў яго сабак стала занадта шмат.

Як паведамляў раней уладальнік, сабака быў прывязаны да плота Ліцэя БДУ у Мінску, нехта яго адвязаў і звёў на вачах міліцыянта. Сабаку зваць Аса.

У сваю чаргу, кіраўніца прэс-службы Следчага камітэта Юлія Ганчарова апублікавала фота. Аказваецца, у аднаго са следчых таксама хаскі: яе зваць Луна (націск на другі склад). Дрэс-код, як у следчых:

«Нельга губляць сяброў!» — падкрэсліла Юлія Ганчарова.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

3
Гжэгож / Адказаць
14.11.2017 / 21:26
Я бы хацеў, каб усе навіны з Беларусі былі такія ж
2
Žvir / Адказаць
14.11.2017 / 21:50
Jakija ž jany pryhožyja ! :) I tak, siabrami treba daražyc`, siabroūstva na sioņnia z`java redkaja i nadzvyčaj kaštoūnaja.
1
askrealp / Адказаць
14.11.2017 / 22:32
Дзякуй следчай з пазыŷным Луна за аператыŷны паспяховы пошук🐾 Цудоŷная навiна што знайшоŷся член сям'I))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру