14.11.2017 / 21:51

Казырок новага стадыёна «Дынама» не закрые ад дажджу кожнага пятага гледача. Міністр спорту: Гэта крытыканства! 41

Казырок рэканстраванага стадыёна «Дынама» не будзе закрываць ніжнія шэрагі для гледачоў ад дажджу. А гэта, паводле папярэдніх падлікаў, кожны пяты глядач.

Фота https://vk.com/public114825112

Карэспандэнт «Прэсбола» Сяргей Вярсоцкі падчас прэс-канферэнцыі папрасіў чыноўнікаў пракаментаваць сітуацыю.

Адказаў яму міністр спорту Аляксандр Шамко:

— Вось вы ацэньваеце рэканструкцыю «Дынама» з такого крытычнага пункту гледжання. Ёсць спецыяльныя тэхнічныя патрабаванні. У чым наогул праблема? Вы што — будаўнік па прафесіі? Вы што — архітэктар?

— Я журналіст. І патэнцыйны глядач.

— Крытыканствам усе могуць займацца. Патрэбна здаровая крытыка, а гэта — проста крытыканства. Мы яшчэ не здалі стадыён, а вы ўжо кажаце пра тое, што нешта там не перакрывае. Гэта вашы домыслы, не болей. У вас няма выразнай аргументацыі па гэтым пытанні.

4
Брежнев / Адказаць
14.11.2017 / 21:59
Экономика должна быть экономной
0
Сымон / Адказаць
14.11.2017 / 22:04
Ну паглядзім хутка, што там не перакрывае, спадар міністр...
2
ктото / Адказаць
14.11.2017 / 22:12
бездарь которому наплевать на всех, главное удержаться при корыте
Паказаць усе каментары/ 41 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру