Здарэнні5050

Ці сапраўды беларус зладзіў стральбу ў Гдыні?

14 лістапада паліцыяй горада Гдыня затрыманы 30-гадовы грамадзянін Беларусі Сцяпан Свідзерскі. Некаторыя польскія СМІ паведамляюць, што мужчына зладзіў стральбу ў офісе Thomson Reuters, дзе працаваў апошнім часам. Ніхто не пацярпеў.

Справа ў тым, што Сцяпан актыўна займаўся стральбой, удзельнічаў у спаборніцтвах. У яго ёсць дазвол на нашэнне зброі. У яго арсенале было чатыры адзінкі зброі: вінтоўка Suhl KK150, пісталеты Glock 17 Gen, Standard A.R.C. IWB Holster і FWB AW93. Збіраўся набыць яшчэ адзін пісталет.

Амаль увесь свой вольны час ён праводзіў на трэніроўках, таму нават на працу хадзіў у другую змену. У гдыньскім офісе міжнароднай кампаніі Thomson Reuters Сцяпан займаўся ўвядзеннем у базу дадзеных фірмаў. На працу ўладкаваўся ўжо дастаткова даўно — гадоў 5—6 таму.

Сцяпан Свідзерскі — родам з Горадні, быў актывістам «Моладзі БНФ». Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, але быў адлічаны за пратэсты вясны 2006 года. Паехаў па першым наборы на праграму Каліноўскага. Адвучыўся на гісторыка ў Гданьску і там застаўся.

Ці сапраўды Сцяпан учыніў стральбу? Сябры хлопца кажуць, што сітуацыя была крышку іншай, чым падаюць у СМІ. Адзін з супрацоўнікаў кампаніі ўбачыў, што Сцяпан пры сабе мае зброю: вінтоўку і пісталет. У гэты самы момант ён і накінуўся на Свідзерскага, каб таго абяззброіць.

Хлопцы пачалі піхацца-штурхацца, завязалася барацьба. Менавіта ў гэты момант і прагучалі стрэлы. Менавіта ў такой паслядоўнасці: спачатку валтузня, а потым стрэлы, а не наадварот.

У Беларусі ў Сцяпана жыве мама. Як кажуць знаёмыя хлопца, ён штодня з ёй спісваецца і стэлефаноўваецца, часта прыязджае ў Беларусь.

«Ён жыў толькі працай, стральбой і Украінай», — кажуць сябры Сцяпана. Ён быў валанцёрам, дапамагаў украінскім добраахвотнікам на ўсходзе Украіны. Сам неаднаразова ездзіў ва Украіну, каб непасрэдна на месцы аказваць дапамогу.

Цяпер Сцяпан Свідзерскі арыштаваны. Сябры змаглі знайсці для яго адваката, які ўжо сёння сустрэнецца з затрыманым. Магчыма, пасля гэтага будзе вядома больш падрабязнасцяў інцыдэнту. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары50

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

Кныровіч расказаў, што трэба рабіць Ціханоўскаму, каб вызваліць палітвязняў7

Трамп сказаў Зяленскаму, што хоча дапамагчы Украіне з супрацьпаветранай абаронай4

«Спыталі, чый Крым». Беларус падаўся адразу на два ДНЖ у Польшчы і Літве, а ў выніку мусіў пакінуць ЕС9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць