Выбаршчыкі ў Аўстраліі большасцю ў 61,6% галасоў выказаліся на рэферэндуме за легалізацыю аднаполых шлюбаў, паведамляе Аўстралійскае бюро статыстыкі.

Рэферэндум не мае абавязковай сілы, але прэм'ер-міністр Малькольм Турнбул, калі сталі вядомыя вынікі галасавання, паабяцаў змяніць заканадаўства краіны да Раства.

«Мільёны [аўстралійцаў] сказалі сваё слова, і яны пераважнай большасцю галасоў выказаліся за роўнасць правоў на шлюб. Яны сказалі «так» справядлівасці, «так» шлюбнай вернасці, «так» любові. Цяпер прыйшоў час нам тут, у парламенце Аўстраліі, зрабіць сваю справу», — заявіў Турнбул.

Галасаванне праводзілася па пошце і працягвалася восем тыдняў. У ім узялі ўдзел 12,7 мільёна чалавек, што складае 79,5% выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?