Reuters.com
Апошняй з еўрапейскіх краін на чэмпіянат свету выйшла Данія, якая ў стыках вынесла Ірландыю — 5:1. Усё вырашыў галоўны дацкі футбаліст апошняга дзесяцігоддзя Крысціян Эрыксэн, які ў матчы ў адказ у Дубліне аформіў хет-трык.
Агульная статыстыка Эрыксэна проста фантастычная.
Ён забіў у кваліфікацыі 11 мячоў — столькі ж у Рамэлу Лукаку, больш толькі ў Крышціяну Раналду (15) і Роберта Левандоўскага (16).
Ніводны іншы паўабаронца не забіў у адборы нават 6 галоў.
15 мячоў у апошніх 15 гульнях за зборную. Забіў у 7 з апошніх 8 матчаў за Данію.
Забівае абедзвюма нагамі: 2 мячы Ірландыі — правай нагой, 1 — левай.
У суме ў Эрыксэна 21 мяч за зборную Даніі — больш, чым ва ўладальніка «Залатога мяча» —1977 Алана Сімансэна і столькі ж, колькі ў знакамітага Дэніса Рамедаля. Эрыксэну ўсяго 25 гадоў, і свой 21 гол ён забіў у 74 матчах (у Рамедаля — 126).
Эрыксэн выдатны і ў АПЛ — з таго часу, як ён пераехаў у «Тотэнхэм» у 2013-м, большы за яго галявых момантаў стварыў толькі Месут Азіл. Нават у Давіда Сільвы і Эдэна Азара паказчык меншы.
Пра свае гульнявыя прынцыпы Эрыксэн, выгадаваны ў «Аяксе» у тым ліку Дэнісам Бергкампам, распавядаў: «Я люблю ствараць моманты і шукаць варыянты ў складаных сітуацыях. Мне здаецца, у мяне ёсць здольнасці да гэтага. І партнёры таксама ведаюць, што калі дадуць мне мяч, то атрымаюць яго назад у зручным становішчы, у патрэбны час і з патрэбнай хуткасцю. Галоўнае — адчуваць сувязь з гульцамі».