19.11.2017 / 21:49

Фінскае і беларускае двухмоўі: у чым адрозненні 33

Піша Якуб Лапатка.

Калі заходзіць гаворка аб мовах на Беларусі, дык кожны спасылаецца на закон «Аб мовах».

«ЗАКОН Республики Беларусь от 26.01.1990-XI (ред. от 22.12.2005) «О ЯЗЫКАХ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ» забяспечвае выкарыстанне як беларускай, так і рускай моваў.

З раздзела «Агульныя палажэнні»: статья 1. Цели законодательства о языках в Республике Беларусь

Законодательство Республике Беларусь о языках преследует цель воспитания уважительного отношения к национальному достоинству человека,его культуре и языку.

Гучыць аптымістычна і ўсяляе спадзяванні. На самай жа справе трэці артыкул вынішчае ўвесь закон пад корань. Дакладней, не ўвесь трэці раздзел, а ўсяго толькі адно слоўца з трох літараў — «или». Ніжэй я даю артыкулы закона на мове арыгінала.

Статья 3. Право граждан пользоваться их национальным языком

Гражданам Республики Беларусь гарантируется право пользоваться их национальным языком. Им гарантируется также право обращаться в государственные органы, органы местного управления и самоуправления, на предприятия, в учреждения, организации и общественные объединения на белорусском, русском или другом приемлемом для сторон языке.

Решение по существу обращения оформляется на белорусском или русском языке.

Цалкам зразумела, што гэтае маленькае слоўца перакрэслівае ўсе цацанкі-абяцанкі першых — ды і ўсіх наступных—раздзелаў. Ты напісаў па-беларуску, а табе адказваюць на «или».

Некаторыя людзі любяць прыводзіць прыклад двухмоўнай Фінляндыі. Што ж, прыклад цікавы. 

Насельніцтва Фінляндыі складае 5,5 мільёна чалавек. Зь іх недзе 94%, або больш за 5 млн чалавек, этнічныя фіны і роднай мовай яны лічаць фінскую мову. Крыху больш за 6%, або недзе каля 340 тысяч чалавек, складаюць этнічныя шведы, роднай мовай якіх з'яўляецца шведская. Аднак, нягледзячы на такі вялікі дысбаланс па колькасці, у краіне прынятыя дзве раўнапраўныя дзяржаўныя мовы: фінская і шведская. 

Такім чынам, 84% беларусаў і 6,5% шведаў маюць роўныя правы перад законам. Аднак беларуская практыка і фінская практыка кардынальна розняцца.

Па фінскім законе аб мовах усе бланкі ў дзяржаўных установах, установах сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя і гэтак далей складаюцца абавязкова на фінскай і шведскай мовах. Шыльды на ўстановах таксама пішуцца на дзвюх мовах. На дзвюх мовах робяцца надпісы ў метро, чыгуначных станцыях, трамвайных і аўтобусных прыпынках. Фірмы абавязаны рабіць надпісы на сваіх таварах на дзвюх дзяржаўных мовах.

Мову надпісаў і запаўнення гэтых бланкаў вызначае не чыноўнік. Кліент сам, не пытаючыся ні ў каго дазволу, запаўняе патрэбны бланк на сваёй мове — фінскай або шведскай. Больш за тое, чыноўнік абавязаны запытацца ў кліента, на якой мове той хоча атрымаць дакумент. Такая ж практыка прынятая і ў банках, у тым ліку прыватных.

Такім чынам, права меншасці карыстацца сваёй роднай мовай абаронена законам.

Гэтым жа законам вызначаны і парадак аб'яў ды інфармацыйных надпісаў. Там, дзе жыве большасць фінскамоўнага насельніцтва, надпісы на шыльдах і дарожных указальніках робяцца спачатку на фінскай мове, а пад імі ідзе надпіс па-шведску. Там жа, дзе жыве болей шведаў, робіцца наадварот. У месцах кампактнага пражывання аднамоўнага насельніцтва надпісы робяцца на адной мове.

Кожны фінскі журналіст аднолькава добра валодае абедзвюма дзяржаўнымі мовамі.

І тут час выгукнуць радаснае: «Вось бачыце, гэта і ёсць двухмоўе! Хто как хаціт так і гаварыт!» Правільна, шаноўныя таварышы, правільна! Кто как хаціт так і гаварыт, але толькі дома або на вуліцы. Дзяржаўныя ж чыноўнікі ў абавязковым парадку здаюць экзамен на валоданне дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Прычым выключэнне не робіцца ні для дэпутатаў парламента, ні для прэзідэнта.

Нават невялічкі народ фінскіх саамаў, колькасцю 6 тысяч чалавек, мае сваю афіцыйную мову ў трох камунах (раёнах па нашых мерках). Існуе літаратура, газеты, школы.

А галоўнае — гэта тое, што закон абараняе права грамадзяніна карыстацца сваёй мовай і не падлягае трактоўцы на свой лад і разуменне чыноўнікамі, незалежна ад іхняга рангу і пасады. Нават прэзідэнт, звяртаючыся да народа Фінляндыі, прамаўляе па-фінску і па-шведску. А потым ужо хто как хаціт так і гаварыт…

Тое, што беларусы часта ўзгадваюць Фінляндыю ў якасці прыкладу для Беларусі — проста выдатна. Толькі трэба, каб пераймалі сутнасць, а не назву.

Якуб Лапатка

26
Галя / Адказаць
19.11.2017 / 22:09
зноў гэтыя размовы ні пра што. хопіць ныць. усе і так гэта разумеюць
1
Мордехай В. / Адказаць
19.11.2017 / 22:15
Дзякуй пан Лапатка. Менавіта гэтак яно і павінна працаваць па беларускай канстытуцыі. Але не працуе. 1) 20 год нам даказваюць, што гэта «буквальнае» разуменне закону, на самой справе «па-чэснаму» ён дае выбар, а не прымушае нікога. Гаварыце «па-нармальнаму». 2) чыноўнікам вельмі цяжка вучыць мовы, стрэс вялікі, прыдзецца даплачваць і басейн бесплатны ці ёгу 3) вытворцы ўдавяцца ад беларускай мовы. Вось заўтра ўсе закрыюцца і маёмасць распрададуць, калі на ёгуртах і каўбасе прыдзецца на мове пісаць.
23
:) / Адказаць
19.11.2017 / 22:34
Галя, спросите людей работающих в реальном секторе экономики что они разумеюць и что им нужно. потому что не будут деньги давать и зарабатывать на то. что им не нужно.  
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру