15.11.2017 / 13:53

Зборная Аўстраліі чацвёрты раз запар выйшла на чэмпіянат свету па футболе 5

fifa.com

Зборная Аўстраліі выйшла на чэмпіянат свету па футболе. У другім стыкавым матчы, што прайшоў сёння ў Сіднэі, яна выйграла ў Гандураса з лікам 3:1 (першы матч — 0:0).

Хет-трыкам (прычым двойчы з пенальці) вызначыўся паўабаронца «Астан Вілы» Міле Едзінак.

Аўстралія будзе гуляць на чэмпіянатах свету пяты раз. У 2014 годзе яна не выйшла з групавога турніру, прайграўшы ўсе тры матчы, прычым прапускаючы ў кожным з ім па тры мячы: ад Чылі, Нідэрландаў і Іспаніі.

На ЧС выйшла 31 зборная:

Еўропа: Расія (гаспадыня), Англія, Бельгія, Германія, Данія, Ісландыя, Іспанія, Партугалія, Польшча, Сербія, Францыя, Харватыя, Швейцарыя, Швецыя;

Паўночная і Цэнтральная Амерыка: Коста-Рыка, Мексіка, Панама;

Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Уругвай;

Афрыка: Егіпет, Марока, Нігерыя, Сенегал, Туніс;

Азія: Аўстралія (так яны гуляюць у адборачным турніры ў Азіі), Іран, Паўднёвая Карэя, Саўдаўская Аравія, Японія.

Апошні ўдзельнік ЧС вызначыцца раніцай у чацвер, калі ў стыкавым матчы згуляюць Перу і Новая Зеландыя (першы матч — 0:0).

Лёсаванне групавога турніру чэмпіянату свету пройдзе 1 снежня ў Маскве. 32 каманды будуць падзеленыя на восем групаў. Расія згуляе ў групе А. ЧС пройдзе з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года.

2
Liashkou / Адказаць
15.11.2017 / 14:16
Калі ласка, удакладніце. Міле Едзінак мае дачыненне да трох галоў аўстралійскай зборнай. Аднак, першы гол запісаны на гандураскага футбаліста Генры Фігаруа, ад якога мяч заляцеў у вароты пасля ўдару Едзінака. Акрамя таго, першы пенальці сумніўны...
4
Ок / Адказаць
15.11.2017 / 15:21
Загаловак: чацверты раз запар. Запар равно подряд. Но вы же пишете, что в 2014 не выходила!
0
Пячорны чалавек / Адказаць
15.11.2017 / 16:27
Ок, на ЧС-2014 трапіла і там ужо з групы не выйшла. 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру