Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае sb.by.

— Паколькі тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта і парламента мінае адначасова, і выбары павінны праходзіць адначасова. У пачатку верасня 2020 года, зразумела, будзе прымацца палітычнае рашэнне аб развядзенні гэтых выбарчых кампаній. Але якая з іх будзе больш ранняй — я гэтага не ведаю. Гэта не пытанні кампетэнцыі ЦВК, — паведаміла Лідзія Ярмошына.

У апошні час на слыху і пытанне аб магчымым правядзенні рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у канстытуцыю і выбарчае заканадаўства (у прыватнасці, аб пераходзе на прапарцыйна-мажарытарную сістэму выбараў). Кіраўнік ЦВК адказала так:

— Пытанні правядзення рэферэндуму ўчора на сустрэчы з прэзідэнтам не абмяркоўваліся. Не гаварылася нават пра перспектыву, па меншай меры, на найбліжэйшую будучыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0