16.11.2017 / 13:38

У гарадзенца ў Бельгіі здарыўся інфаркт. Страхаўшчыкі не кампенсуюць яму 5000 еўра, бо аформілі няправільны поліс 13

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуліся кліенты «Белнафтастраха», якія сцвярджаюць, што кампанія адмаўляецца плаціць 5000 еўра па медыцынскім рахунку ў Бельгіі.

Справа была так: «Бацькі запланавалі паездку да дзяцей у Брусэль, — расказала нам дачка пацярпелага, гарадзенка Святлана Клюева. — З 21 кастрычніка па 6 лістапада (17 дзён).

У таты быў поліс «Белнафтастраха», але там не хапала дзён на ўвесь час паездкі — з мінулай заставалася толькі 12. Мы звярнуліся ў гарадзенскі офіс «Белнафтастраха», каб «дастрахавацца», бо мелі менавіта іх полісы. Супрацоўніца кампаніі, выслухаўшы, сказала, што «дастрахавацца» на тыя пару дзён можна, аформіўшы новы страхавы поліс. Мы зрабілі поліс на 15 дзён

— як патлумачыла супрацоўніца, гэта будзе зручна, бо па прыездзе ў таты застанецца яшчэ 10 дзён».

Як расказвае жанчына, у Бельгіі з татам здарылася бяда: 5 лістапада пачало няўсцерпна балець сэрца, мужчыну шпіталізавалі ў тамтэйшую бальніцу з падазрэннем на інфаркт, які пацвердзіўся — усё гэта адбылося за дзень да вылету дадому. 

«Тата, канечне, фанабэрыўся, прасіў яго адпусціць на зваротны самалёт, але дактары сказалі, што ніякіх самалётаў, і ўвогуле — адпусцілі толькі праз 5 дзён, калі мінула пагроза жыццю. Усе нашыя дзеянні мы ўзгаднялі з Balt Assistance — партнёрам «Белнафтастраха». Але мы тут раптам даведаліся, што ўсе два полісы, што бацька браў з сабой, несапраўдныя! І спачатку скончыўся першы (у якім заставалася 12 дзён), а потым другі (на 15 дзён). Цяпер кампанія адмаўляецца кампенсаваць рахунак на 5000 еўра!» — кажа жанчына.

Клюевы звярнуліся ў «Белнафтастрах». Дзяўчына, якая выпісвала ім поліс, напісала тлумачальную, што «выканала ўсе патрабаванні кліента». Але людзі абураныя: як так, што кампанія двойчы ўзяла з іх грошы за адныя дні, калі ў страхавым выпадку ўсё роўна працуе толькі адзін поліс?

«Атрымліваецца, супрацоўніца аформіла нам поліс няправільна, а мы не змаглі выявіць памылку, бо ёй даверыліся», — дадае Святлана. 

Цяпер бацька ляжыць у беларускай бальніцы ў постынфарктным стане, а сям'я напісала афіцыйны зварот у кампанію і чакае адказу. У выпадку, калі пазіцыя «Белнафтастраха» не зменіцца, людзі збіраюцца ісці ў суд. 

Дырэктар гарадзенскага філіяла Дзмітрый Астапчэня «Белнафтастраха» каментаваць сітуацыю адмаўляецца. «Цяпер у нас ёсць афіцыйны зварот, і мы на яго адкажам кліентам ва ўстаноўлены законам тэрмін», — рэзюмаваў ён.

Карэспандэнт «НН» звярнуўся ў цэнтральны офіс «Белнафтастраха», каб аформіць поліс пры такіх жа абставінах, як Клюевы. «Агент ніколі не выпіша вам два полісы, — патлумачыла кансультант. — Ён праверыць па базе, убачыць першы поліс і перапытае, навошта вам яшчэ адна такая дамова страхавання».

Арцём Гарбацэвіч

0
Туш / Адказаць
16.11.2017 / 13:46
Я заўжды скептычна стаўлюся да розных беларускіх страхавых полісаў. Там усё вельмі непразрыста, з тысячамі агаворак і ня факт, што за мяжой яго прымуць. Гэты выпадак толькі падцвяржае. 
1
змагар / Адказаць
16.11.2017 / 14:05
А Белнефтестрах не хочет сделать исключение и все таки оплатить счет по страховке? Ведь у человека действительно был инфаркт... или страховая контора такая бедная??
0
Орк / Адказаць
16.11.2017 / 14:23
В таком случае ответственность должен нести сотрудник выписавший страховку! По факту кто должен знать эти нюансы?, человек пришел попросил застраховать его, что собственно и сделали! Налицо получается факт мошенничества! Вы приходите страхуйтесь ,мы вам выпишим с ошибками и потом сами не пределах? Правильно в суд, прокуратуру и тд
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру