16.11.2017 / 07:07

Вызначыўся апошні ўдзельнік чэмпіянату свету па футболе 2

fifa.com

Ім стала зборная Перу, што сёння раніцай выйграла ў стыкавым матчы ў Новай Зеландыі з лікам 2:0 (першая гульня — 0:0).

Перу і Новая Зеландыя гулялі ў міжкантынентальных стыках (пятая каманда Паўднёвай Амерыкі і лепшая каманда Акіяніі),

Перу не гуляла на чэмпіянатах свету ад 1982 года.

На ЧС выступіць 32 зборныя

Еўропа: Расія (гаспадыня), Англія, Бельгія, Германія, Данія, Ісландыя, Іспанія, Партугалія, Польшча, Сербія, Францыя, Харватыя, Швейцарыя, Швецыя;

Паўночная і Цэнтральная Амерыка: Коста-Рыка, Мексіка, Панама;

Паўднёвая Амерыка: Аргенціна, Бразілія, Калумбія, Перу, Уругвай;

Афрыка: Егіпет, Марока, Нігерыя, Сенегал, Туніс;

Азія: Аўстралія, Іран, Паўднёвая Карэя, Саўдаўская Аравія, Японія.

Лёсаванне групавога турніру чэмпіянату свету пройдзе 1 снежня ў Маскве.

0
Alex K. / Адказаць
16.11.2017 / 09:20
Вперед Исландия !!!!!!
0
Пантэон / Адказаць
19.11.2017 / 15:44
Да, сможет ли вновь удивить Исландия? Надеемся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру