16.11.2017 / 09:08

Гісторык, які пераназывае вуліцы ў Польшчы: Пытанне з Тарашкевічам ужо канчаткова закрыта, над Коласам яшчэ працуем 64

Пра гэта у інтэрв'ю Радыё Свабода заявіў доктар гістарычных навук, кіраўнік групы, якая ацэньвае біяграфіі патронаў польскіх вуліц і плошчаў, Мацей Коркуць. Так, у Бельску-Падляскім перайменуюць не толькі вуліцу Браніслава Тарашкевіча, але і беларускі ліцэй, названы ў яго гонар. Прычыны — у камуністычным мінулым беларускага дзеяча.

— У Гайнаўцы ёсьць вуліцы Коласа і Купалы. Які лёс іх чакае?

— Да вуліцы Янкі Купалы ў нас няма пытанняў. Ён не быў актыўным дзеячом партыі, як Тарашкевіч. Нават у савецкай літаратуры ён шукаў для сябе месца. Нават калі не ўсё ў яго біяграфіі было ідэальнае, то ён з'яўляецца бясспрэчным сімвалам беларускай культуры. І мы гэта шануем. У Купалы ёсць вуліца ў Гданьску. Мы не звярталіся наконт замены яго вуліцы. Беларусы — гэта блізкі нам народ і ў іх шмат герояў. Яны таксама былі ахвярамі таталітарызмаў. Над Коласам мы яшчэ працуем.

— Пытанне з Тарашкевічам вырашанае і мы чакаем толькі подпіс ваяводы?

— Я адкажу вам пытаннем. Ці магчыма зьмяніць біяграфію Браніслава Тарашкевіча, каб не падманваць грамадскую думку? Думаю, што не. Мы ня хочам і не можам маніпуляваць. Мы бярэм пад увагу дэталі, таму і ставім у адно месца Тарашкевіча, а ў іншае месца — Купалу. Зразумейце, што для нас у працэсе дэкамунізацыі нацыянальнасць не мае значэньня. Што з таго, што Фэлікс Дзяржынскі быў маім земляком, калі гэта крывавы злачынца і сустваральнік антычалавечай сыстэмы. У нас не павінна быць месца для такіх людзей, і не важна, што ён быў палякам.

28
Беларус з-за мяжы / Адказаць
16.11.2017 / 09:20
Мда... В Польше тоже гнилью попахивает
27
LMI / Адказаць
16.11.2017 / 09:26
У нас вельмі шмат у так званым апазіцыйным (то бок быццам бы нацыянальна арыентаваным) грамадстве прыхільнікаў Польшы. Вось зусім нядаўна гэты ж самы Гурневіч з Навумчыкам і Дракахрустам шчыра абаранялі Польшу. Ды й спадар Дынько тут шмат імпэту выпісваў на абарону палякаў, маўляў - яны не такія, яны добрыя.
5
землямер / Адказаць
16.11.2017 / 09:32
Што з таго, што Фэлікс Дзяржынскі быў маім земляком


https://nn.by/?c=ar&i=200562

А чаго гэта Дзяржынскі ягоны зямляк? Мужычок родам з Беларусі ці што? І пры гэтым прыкладае столькі намаганняў, каб знішчыць беларускія адметнасці ў Польшчы, да таго ж у месцах з высокай колькасцю беларусаў? Ці ён такі благі гісторык, што думае, што Ашмянчыша гэта Польшча? Ну як у такім разе да яго высноў можна ставіцца сур'ёзна?
Паказаць усе каментары/ 64 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру