17 лістапада Беларусь з рабочым візітам наведае віцэ-канцлер, федэральны міністр замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль. Гэта першы з 1995 года двухбаковы візіт федэральнага міністра замежных спраў Германіі ў Беларусь, паведамляе МЗС Беларусі.

У рамках візіту запланавана сустрэча З.Габрыэля з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

«У ходзе сустрэчы бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, перспектывы развіцця дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, абмяняюцца думкамі па міжнароднай і рэгіянальнай парадку дня», — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы

Зігмар Габрыэль возьме таксама ўдзел у XV Мінскім форуме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0