Упраўленнем Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачанні двух мужчын у камерцыйным шпіянажы і хабарніцтве, паведамляе sk.gov.by.

Следствам устаноўлена, што абвінавачаныя незаконным спосабам атрымалі звесткі пра тэхналогію вытворчасці смалы, а таксама аб рэцэптуры фарбы, якія выкарыстоўваюцца для нанясення дарожнай разметкі, што былі распрацаваныя і ўжываліся пры вытворчасці адным з прадпрыемстваў. Паказаныя звесткі складалі камерцыйную тайну гэтай арганізацыі.

За атрыманне інфармацыі фігуранты перадалі службовай асобе прадпрыемства ў якасці хабару грашовыя сродкі ў 2 500 даляраў ЗША. Усяго ж планавалася, што сума будзе ўдвая большай — 5 000 даляраў ЗША.

Пры перадачы грашовых сродкаў у якасці часткі хабару абвінавачаныя былі затрыманыя супрацоўнікамі шостага ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Рэспублікі Беларусь і АМАПа.

Абвінавачаныя цалкам прызналі сваю віну, іх дзеянні кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 254 (камерцыйны шпіянаж), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 431 (замах на дачу хабару ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Пры расследаванні крымінальнай справы следчым былі дапытаныя сведкі, праведзена вочная стаўка, агледжаны прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для крымінальнай справы. На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0