16.11.2017 / 10:27

«Нават «Спутнік» не здолеў бы дыскрэдытаваць Польшчу ў вачах беларусаў больш, чым Інстытут нацыянальнай памяці» 70

Пашлі дурнога Богу маліцца, ён сабе і лоб разаб'е. Так і з перайменаваннем вуліц у Польшчы.

Двойчы арыштаваны ў аўтарытарнай Польшчы і закатаваны ў таталітарным Савецкім Саюзе Тарашкевіч для «вшэхпалякаў ад нацыянальнай памяці» стаў «сустваральнікам таталітарнага рэжыму».

І над Коласам яны «працуюць», бо Колас таксама ад 1945 года быў членам ВКП (б).

Янку Купалу пашанцавала: саветы забілі яго перш, чым прыняць у камуністы, таму пытанне пра перайменаванне вуліцы Купалы не ставяць.

Перайменаванне вуліц — гэта нібы знак: мы ў 1920—30-х з беларусамі ўсё рабілі правільна. І закрыццё школ, і цкаванне ксяндзоў-беларусаў за беларускую мову, і палкамі па пятках у пастарунках. Як і называнне вуліц у свой час было знакам: давайце даруем усё адны другім, беларусы, і будзем сябрамі.

Нават «Спутнік» не здолеў бы дыскрэдытаваць Польшчу ў вачах беларусаў больш, чым Інстытут нацыянальнай памяці з перайменаваннем вуліц Тарашкевіча і (здаецца, да таго дойдзе) Коласа.

Андрэй Дынько

163
путинец / Адказаць
16.11.2017 / 10:33
не путать белоруссов и националистов. белоруссы тарашкевицей не пользуются и не знают кто это. белоруссаи пофигу
9
Яўген / Адказаць
16.11.2017 / 10:37
Згода. Нельга маўчаць, як з Касцюшкам, абараніць сваю памяць
13
тор / Адказаць
16.11.2017 / 10:39
Так, ганебная для палякаў сітуацыя.
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру