Фота Вадзіма Заміроўскага
Былы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Бягун асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры, піша БелТА.
Другі фігурант гучнай справы, бізнэсмэн Аляксандр Грыц, будзе адпушчаны на волю. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову, ён будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Бягун браў хабары неаднаразова з мая 2013 года па сакавік 2017-га. У прыватнасці, на пасадзе начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, цягам 2013—2014 гадоў прыкладна пяць разоў ён атрымаў ад Грыца ў якасці хабару грашовыя сродкі ў суме не менш за 90 мільёнаў рублёў (да дэнамінацыі). Гаворка ішла пра беспраблемнае прыняцце падначаленымі работнікамі выкананых работ і своечасовай аплаце па дамове будаўнічага падраду паміж МГУ і «РМ Грыфрэстаўрацыя», згодна з якім выконваліся будаўніча-рамонтныя работы ў памяшканні па адрасе Лагойскі тракт, 17а.
Акрамя таго, ён браў хабар на пасадзе намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях. Ведаючы, што працы па вонкавым ўцяпленні будынка станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў прыпыненыя, даў указанне падначаленаму аказаць дапамогу па беспраблемным і хутчэйшым атрыманні станоўчага заключэння экспертнай рады. У выніку ў самыя кароткія тэрміны былі падрыхтаваныя неабходныя дакументы і праведзена пасяджэнне рады са станоўчым вынікам. За названыя дзеянні ў чэрвені-жніўні 2016 года Бягун атрымаў грошы ў два прыёмы — усяго не менш за 4 тыс.