«Песня італьянцаў» на словы Гафрэда Мамелі (Il Canto degli Italiani, «Песня італьянцаў», «Браты італьянцы») стала афіцыйным гімнам Італіі. Такое рашэнне прыняў камітэт па канстытуцыйных справах італьянскага сената, паведамляе La Repubblica.

Фактычна гэты твор быў гімнам Італіі з 1946 года, аднак да гэтага часу гэта не было прапісана ў заканадаўстве.

Тэкст песні быў напісаны ў 1847 годзе. Музыку напісаў оперны спявак і кампазітар Мікеле Навара. У кастрычніку 1946 года Рада міністраў Італіі, якую каардынаваў Алсідэ Дэ Гасперы, дазволіда песню для «часовага» выкарыстання ў якасці дзяржаўнага гімна краіны.

Песня выконваецца на дзяржаўных мерапрыемствах і спартыўных спаборніцтвах у Італіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0