Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў перайменаваў 15 вуліц. Справа ў тым, што ў склад Віцебска ўвайшоў пасёлак Руба, і давялося змяняць аднолькавыя назвы.

Віцебск. Фота Сяргея Гудзіліна.

Віцебск. Фота Сяргея Гудзіліна.

Напрыклад, вуліцу Цэнтральную перайменавалі ў гонар Аляксандра Авечкіна — колішняга дырэктара мясцовага прадпрыемства «Маналіт».

Замест безаблічнай Маладзёжнай будзе вуліца Пятра Нікіфарава, савецкага лётчыка-аса. Замест Дачнай — вуліца акцёра і рэжысёра Фёдара Шмакава. Апроч таго, адзначаныя імёны Данііла Райцава, Мікалая Самаркіна, Леаніда Філіпенкі.

А ў былой Рубе з’явяцца Вербная, Даламітавая, Пясчаная, Ціхая, Крынічная і Лазурная.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?