Як выглядае самы вялікі ў свеце айсберг з вышыні птушынага палёту ФОТА
Кожныя вясну і лета НАСА лятае на спецыяльных самалётах над Антарктыдай, каб сачыць за тым, як глабальнае пацяпленне змяняе ландшафт гэтага кантынента. На днях такі самалёт вылецеў з аргенцінскага Ушуая для абследавання шэльфавага ледніка Ларсана С і гіганцкага айсберга, які ад яго адкалоўся, піша Mashable.
НАСА размясціла фотаздымкі айсберга на сваіх старонках у сацсетках. Упершыню мы маем магчымасць убачыць айсберг так блізка — раней яго здымалі толькі са спадарожніка.
Велізарная глыба лёду, названая A-68, адправілася ў вольнае плаванне на пачатку ліпеня.
nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ