«Проста», «Вельмі!», «Белая хатка», «Разумны выбар» — напэўна, кожны з нас натыкаўся на тавары пад дадзенымі брэндамі, якія звычайна каштуюць менш за вядомыя, раскручаныя, што стаяць побач. Усё гэта — прадукцыя ўласных гандлёвых марак (УГМ), да вытворчасці якой аднойчы прыходзяць усе асноўныя сеткі крамаў.
Як дадзеныя тавары ўдаецца зрабіць таннейшымі — разбіраемся на прыкладзе ўласнай гандлёвай маркі «Суседзяў» пад назвай «Разумны выбар».
Першыя УГМ з’явіліся ў выніку барацьбы буйных рытэйлераў і вядомых брэндаў: сеткам заўсёды прыходзілася пераплачваць за імя другіх, а ў выніку ўся грашовая нагрузка клалася на плечы пакупнікоў. Так гандляры вырашылі самі заняцца стварэннем брэндаў: набываючы ў пастаўшчыкоў «чыстыя» прадукты, без упакоўкі і маркетынгавага прасоўвання, яны ўзялі гэтую функцыю на сябе, а ў выніку атрымалі таннейшы тавар на паліцах.
Разумны выбар
У Еўрасаюзе ці ЗША уласныя гандлёвыя маркі даўно занялі ўпэўненыя пазіцыі ў тавараабароце, і з кожным годам ён толькі павялічваецца. Прычым побач існуюць як эксклюзіўныя лінейкі прэміум-класа, так і тавары з «самымі нізкімі цэнамі». У Беларусі пакуль робяць стаўку толькі на другі варыянт.
Такім шляхам пайшло і кіраўніцтва гандлёвай сеткі «Суседзі».
Абапіраючыся на досвед замежных калег кшталту «Лідла» і «Бедронкі», у 2013 годзе яны стварылі гандлёвую марку «Разумны выбар».
У «Суседзяў» доўгі час быў імідж досыць дарагой сеткі: з гэтым іміджам трэба было нешта рабіць. Так, на паліцах спачатку з’явіліся бакалейныя тавары, крупы, макароны, якія можна было набыць па «разумных» цэнах — нашмат танней за вядомыя аналагі.
Сёння «Суседзі» выпускаюць каля 200 тавараў пад уласнымі брэндамі «Разумны выбар», «Menesk Brau», «Megusta», «Дрынка», «Altess Schloss».
Так утвараецца дэльта
Як адбываецца працэс укаранення ўласных тавараў сетак? Рытэйлер праводзіць тэндар у пошуках найлепшага пастаўшчыка пэўнай прадукцыі. «Суседзі», напрыклад, працуюць з беларускімі і замежнымі вытворцамі: малочка, каўбаса і яйкі — беларускія, кансерваваная прадукцыя — з Украіны і Малдовы, а бакалейныя тавары — з іншых краін, дзе іх купляць найвыгадней.
Вытворцы не марнуюць грошы на лагістыку, не трацяцца на дызайн упакоўкі і маркетынгавыя кампаніі — усім гэтым займаецца рытэйлер. Такім чынам утвараецца дэльта, якая мінусуецца ў сабекошт тавараў.
Пасля рытэйлер самастойна займаецца распрацоўкай упакоўкі і вывядзеннем прадукцыі у продаж. Дызайн, стандартызацыя, усе дадатковыя ўзгадненні, запуск у вытворчасць — гэта займае шмат часу і чалавечых высілкаў, але ў выніку, ацаніўшы прапановы канкурэнтаў, крама можа дазволіць сабе вызначаць цэны на ўласныя тавары на 10—20 працэнтаў ніжэй. Акрамя таго, яна цалкам кантралюе ўвесь вытворчы працэс, што не менш важна.
«Доля нізкага цэнавага сегменту за апошнія гады павялічылася ў розных катэгорыях, і яна працягвае расці», — адзначае маркетынгавы дырэктар гандлёвай сеткі «Суседзі» Андрэй Янюк.
Прычым звяртаюцца да таннага не толькі студэнты і пенсіянеры. У кожнай катэгорыі тавараў свае прыхільнікі:
навошта пераплачваць за яйкі ці туалетную паперу, калі ў выніку гэтыя тавары розных брэндаў нічым не адрозніваюцца?
Беларусы пачалі эканоміць не толькі грошы, але і час
Акрамя імкнення лічыць кожную капейку, Андрэй Янюк адзначае іншыя рысы, якія ў апошнія гады добра характарызуюць беларускіх пакупнікоў. Па-першае, яны сталі менш марнаваць часу на гатаванне з-за фізічнай занятасці:
беларусы палюбілі пункты з гатовай салатай, блінамі і іншай кулінарыяй. І гэта тэндэнцыя набірае абароты. Павялічваецца попыт і на прадукты здаровага харчавання: усё часцей у прадуктовы кошык трапляе тое, дзе менш цукру, некарысных дабавак і гэтак далей.
Што будзе з уласнымі гандлёвымі маркамі далей?
Яны працягнуць развівацца і замяняць сабой вядомыя брэнды. І акрамя танных катэгорый, на рынку будуць з’яўляцца тавары іншых цэнавых сегментаў. Так, напрыклад, у «Суседзяў» ужо ў наступным годзе з’явіцца новая гандлёвая марка з таварамі па сярэдніх цэнах: у гэтым полі яны змогуць дазволіць сабе эксперыментаваць і не проста прасіць пастаўшчыкоў прадаць тое, што ёсць у наяўнасці, а замаўляць унікальныя рэцэптуры для сваіх пакупнікоў.
Плюсы пераймання сусветных гандлёвых стратэгій відавочныя: апроч таго, што гэта дае дадатковы выбар, тавары ўласных гандлёвых марак стрымліваюць беспадстаўны рост цэн і працуюць на імпартзамяшчэнне.
Матэрыял публікуецца на правах рэкламы
СТАА «Лібрэцік», УНП 101454161