Прамоўленае. Сяргей Харэўскі. Вільня: Выдавецтва эўрапейскага гуманітарнага унівэрсітэту. 2008 — 148 с. 1000 ас.

Культуроляг — экскурсавод. Экскурсавод, са здатнасьцю вадзіць экскурсіі па па ўсіх музэях сьвету адначасова, са здатнасьцю вадзіць экскурсіі нават па музэях, які поўняцца творамі, якія не дажылі да нашых дзён.

Старэйшы зь дзейных нашаніўцаў культуроляг Сяргей Харэўскі за памяркоўны кошт зробіць вам экскурсію па ўласнай кнізе‑музэю. Прыемна пабадзяцца па вулках паваеннага Менску і Вільні васьмідзесятых ды паслухаць аповед Сяргея пра асмужаныя абсягі беларускае культуры. Ён вам усё раскажа і пакажа. У кумпаніі Харэўскага вас чакае сустрэча зь ценямі Азгура і Лангбарда, Малевіча і Рушчыца.

Асабліва адзначым артыкул «Мастакоўская літаратура»: досыць нечаканы ракурс — аповед пра літарацкую дзейнасьць мастакоў. Падрабязна пра напісанае Маркам Шагалам і Язэпам Драздовічам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?