Зянон Пазняк

Зянон Пазняк

Старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазняк выступіў з заявай на афіцыйным сайце партыі. У заяве старшыня КХП-БНФ падкрэслівае, што сайт «Народная Перамога» не з'яўляецца партыйным органам.

«Побач з пазытыўным зместам бальшыні матэрыялаў рэсурс характарызуецца рэгулярнымі допісамі і ацэнкамі, напісанымі на недапушчальным узроўні этыкі ў дачыненні да асобаў іншых поглядаў і паводзін. Спробы кіраўніцтва КХП-БНФ паўплываць на выпраўленне этычных парушэнняў ў тэкстах гэтага органу вынікаў не далі, — гаворыцца ў заяве.— Гэта тым больш нядобра, што шмат якія неабазнаныя людзі думаюць, што рэсурс «Народная Перамога» ёсць інфармацыйным органам КХП-БНФ. Часам такое памылковае меркаваньне спецыяльна ствараецца непрыхільнікамі народнай партыі (КХП-БНФ), каб абвінавачваць яе ў неіснуючых правінах».

Зянон Пазняк піша, што старонка «Народная Перамога» створаная «шчырым прыхільнікам нацыянальнага Адраджэння Беларусі. Гэты орган таксама ўжо некалькі гадоў вядзе, рыхтуе і піша інфармацыйныя матэрыялы сябра КХП-БНФ. Рэсурс з'яўляецца прыватнай ініцыятывай гэтых асоб».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?