Акруговая пракуратура ў Гданьску высунула сёння абвінавачанні грамадзяніну Беларусі, якога ў аўторак затрымалі пасьля страляніны ў Гдыні, паведамляе Радыё Свабода.

Як распавяла прадстаўніца пракуратуры, ён абвінавачваецца ў замаху на забойства.

«На падставе сабранага матэрыялу вядома, што мужчына зрабіў два стрэлы і адзін з іх у кірунку ахвяры».

30-гадовы беларус не прызнаўся ў злачынстве, якое яму інкрымінуецца. Ён прадставіў сваю вэрсію. Яна будзе правярацца. Пракурор прыняў рашэнне накіраваць заяву ў суд пра часовы арышт затрыманага. Суд вырашыць гэта заўтра.

Паводле прэс-сакратара, інцыдэнт не меў канфліктнага характару або помсты. Падазраваны меў пры сабе дзьве адзінкі зброі. У яго быў на яе дазвол. Стрэлы ён зрабіў з пісталету.

Раней прадстаўнік паліцыі ў Гданьску паведаміў, што ніводная асоба ў сувязі з гэтым здарэннем не пацярпела і не была параненая.

Паводле артыкулу «Замах на забойства» ў Польшчы можа пагражаць ад 8 да 25 гадоў зьняволення альбо нават пажыццёвае зняволенне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?