17.11.2017 / 08:46

Хіт «Despacito» стаў трыумфатарам «Лацінскай Грэмі» 1

У Лас-Вегасе прайшла цырымонія ўручэння прэміі «Лацінская Грэмі», якая прысуджаецца Лацінаамерыканскай акадэміяй мастацтва і навукі гуказапісу.

Трыумфатарам вечара стаў хіт «Despacito» Луіса Фонсі. Ён выйграў чатыры ўзнагароды.

Кампазіцыю, у прыватнасці, прызналі «Запісам года» і «Песняй года». Таксама быў адзначаны кліп «Despacito», які ў цяперашні час з'яўляецца самым прагляданым на YouTube. Са студзеня ён набраў 4 млрд 326 млн праглядаў.

1
Mentali Bela / Адказаць
19.11.2017 / 15:59
Достал же этот клип по МТВ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру