Дзярждэп ЗША выпусціў папярэджанне, у якім гаворыцца пра павышаную пагрозу тэрактаў у Еўропе ў перыяд калядных і навагодніх святаў. Мэтай тэрарыстаў, на думку амерыканскіх дыпламатаў, могуць стаць папулярныя турыстычныя месцы.

У Дзярждэпе нагадалі пра напады, якія адбыліся ў Францыі, Расіі, Вялікабрытаніі, Іспаніі і іншых краінах Еўропы. Асабліва дыпламаты адзначылі напад у Берліне ў снежні 2016 года, які быў здзейснены на калядным кірмашы, і напад у навагоднюю ноч у Стамбуле, калі ад рук тэрарыста загінулі амаль 40 чалавек.

«Хаця мясцовыя ўлады працягваюць праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з тэрарызмам, Дзярждэп па-ранейшаму застаецца заклапочаны магчымасцю тэрарыстычных нападаў у будучыні», - гаворыцца ў паведамленні. Для мінімізавання небяспекі турыстам з ЗША рэкамендавана ўважліва сачыць за паведамленнямі аб тэрарыстычнай пагрозе і мець план дзеянняў на выпадак надзвычайнай сітуацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0