У Брэсце 12-гадовы школьнік распыліў газавы балончык у распранальні Палаца водных відаў спорту, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Каля 9.00 16 лістапада ў міліцыю паступіла паведамленне з гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях. Нехта распыліў газ у распранальні Палаца. У бальніцу з дыягназам «інгаляцыйнае атручэнне выпадковым хімічным рэчывам - газам СХ» былі шпіталізаваны шасцёра 11 і 12 гадовых дзяцей.

Высветлілася, газавы балончык распыліў 12-гадовы школьнік.

Пацярпелыя дзеці выпісаныя з бальніцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0