Найбуйнейшая расійская кніжная сетка «Чытай-горад» разглядае выхад на беларускі рынак, паведамляе «Коммерсант». Ён можа часткова замяніць для рытэйлера Украіну, адкуль кампанія сышла яшчэ ў 2013 годзе.

«Беларусь мелі на ўвазе заўсёды, але прадметна пачалі абмяркоўваць цяпер», — удакладніў генеральны дырэктар кампаніі Міхаіл Іванцоў, адзначыўшы, што канчатковае рашэнне па развіцці ў краіне пакуль не прынята.

Цяпер найбуйнейшы гулец на кніжным рынку Беларусі — дзяржаўная «Белкніга». Яе выручка, па ўласных дадзеных, у 2016 годзе склала 33,6 мільёна беларускіх рублёў, чысты прыбытак - 1,1 мільёна беларускіх рублёў. Сетка налічвае 80 магазінаў і кіёскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?