29-гадовая маладзечанка была разам са сваім 55-гадовым знаёмым у адным з банкаўскіх аддзяленняў горада, калі мужчына афармляў там плацёжную картку тыпу «Халва» з крэдытным лімітам 2000 рублёў.

Зрабіўшы картку, мужчына паклаў канверт з ёй ў машыну, адвёз дадому знаёмую. Пасля аўтамабіль паставіў у гараж і быў упэўнены, што картка засталася там.

Аднак калі праз пэўны час картка спатрэбілася, гаспадар не знайшоў яе і звярнуўся ў міліцыю.

Як стала вядома, картку ў дзень выдачы з машыны скрала яго знаёмая. За час ад 5 верасня да 3 кастрычніка жанчына патраціла 1964 рублі. У асноўным, жанчына купляла прадукты ў супермаркетах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?