13 верасня кандыдат у дэпутаты па Вілейскай выбарчай акрузе № 64 Анікеенка Віктар падаў у акруговую камісію заяву аб зняцці сваёй кандыдатуры з выбараў. На паседжанні 15 верасня акруговая камісія пажаданне дзеючага дэпутата задаволіла. У выніку па акрузе застаўся толькі адзін кандыдат - вылучэнец ад улады Спільнічэнка Ігар — галоўны лекар Вілейскага ТМА.

Кандыдата ад Партыі БНФ Зьмітра Вінаградава не зарэгістравалі на самым пачатку кампаніі. Такім чынам, ужо 14 акругаў з 110 будуць на выбарах безальтэрнатыўнымі. Амаль усе яны — на паўночным захадзе Беларусі, дзе падтрымка лукашэнкаўцаў найслабейшая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?