Беларусь адкрывае новую старонку адносін з Германіяй, накіраваную ў лепшы бок. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада на сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў Зігмарам Габрыэлем, паведамляе БелТА.

«Шмат гавораць пра мінулае нашых адносін, негатыўныя факты і фактары. Але ў Мінску ёсць шмат таго, што ў станоўчым плане характарызуе нашы дзяржавы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Час ідзе, ён мяняе многае. Так і ў сучасным свеце нашы адносіны змяняюцца з цягам часу, — заўважыў ён. — Я вельмі спадзяюся і ўпэўнены, што мы адкрываем новую старонку ў нашых адносінах, накіраваную ў лепшы бок».

Кіраўнік дзяржавы выказаў словы ўдзячнасці германскаму боку за штогадовую дапамогу ў аздараўленні беларускіх дзяцей з пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС тэрыторый.

Акрамя таго, ён выказаў удзячнасць за тэхналагічную падтрымку, што аказваецца беларускай эканоміцы. «Амаль увесь імпарт з Германіі - гэта высокатэхналагічнае абсталяванне, тэхналогіі», - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. «Мы б вельмі хацелі, каб гэты пазітыўны працэс меў свой далейшы працяг на больш высокім эканамічным узроўні», - падкрэсліў Прэзідэнт, прапанаваўшы нямецкаму боку звярнуць увагу на індустрыяльны парк «Вялікі камень», дзе створаны самыя льготныя ўмовы для інвестараў. Праект рэалізаваны з улікам сусветнага досведу стварэння падобных паркаў.

Беларускі лідар запэўніў: «Калі мы дамовімся і паабяцаем вам нешта зрабіць, мы абавязкова зробім».

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў германскаму боку ўважліва сачыць за сітуацыяй у Беларусі і аб'ектыўна яе ацэньваць: «Калі гэта так будзе, то ў нас усё атрымаецца. З тэрыторыі Беларусі вы ніколі не атрымаеце ні аднаго сігналу ў парушэнне цэласнасці і бяспекі еўрапейскага кантынента».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?